HomeНавіныПрагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшыя дні

Прагноз надвор’я ў Беларусі на бліжэйшыя дні

Як паведамляюць сіноптыкі, у Беларусі ў суботу, 4 чэрвеня, ноччу будзе без ападкаў. Днём месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу І раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў, днём – 20-26 градусаў цяпла.

У нядзелю, 5 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, днём 16-22 градусы.

У пачатку наступнага тыдня фон атмасфернага ціску пачне расці і істотных ападкаў па рэспубліцы не чакаецца.

У панядзелак і аўторак, 6 і 7 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. . Тэмпература ўначы складзе 6-13 градусаў, а днём – 20-26 вышэй за нуль.

У сераду, 8 чэрвеня, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы 8-15, днём – 21-28 градусаў цяпла.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x