Як паведамляюць сіноптыкі, 7 сакавіка (у панядзелак) воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, днём у многіх раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, днём з дажджом). На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца ноччу заходні 3—8 м/с, днём з пераходам на паўночны 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы 2-8 градусаў марозу, днём – ад мінус 1 да плюс 5.