HomeНавіныПрагноз надвор'я на бліжэйшыя дні

Прагноз надвор’я на бліжэйшыя дні

Як паведамляюць сіноптыкі, 12 мая (у чацвер) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі магчымы навальніцы. У многіх раёнах днём прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8-15 градусаў, днём – плюс 17-24 градусы, у паўднёвых раёнах – плюс 25-27 градусаў цяпла.

13 мая (у пятніцу) ноччу і раніцай месцамі, а днём па крайняй поўначы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5-12 градусаў, днём будзе плюс 14-20, па поўдні краіны слупок тэрмометра паднімецца да плюс 22 градусаў.

14 мая (у суботу) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі зноў пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 6 да 12 градусаў цяпла, днём ад плюс 13 да 20 градусаў, па поўдні месцамі чакаецца да плюс 22 градусаў.

15 мая (у нядзелю) на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённы час у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-10 градусаў, днём – плюс 12-19 градусаў цяпла.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x