HomeНавіныПрагноз надвор'я на бліжэйшыя дні

Прагноз надвор’я на бліжэйшыя дні

Як паведамляюць сіноптыкі, 17 мая (у аўторак) пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1..+7°С, па поўдні краіны ў асобных раёнах да +9°С, месцамі па паўночна-заходняй палове рэспублікі на глебе чакаюцца замаразкі 0..-2°С; максімальная тэмпература паветра днём +11..+ 17 °С.

18 мая (у сераду) воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай месцамі, днём па крайнім паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2.. +7 °С, максімальная днём +12.. +18 °С.

19 мая (у чацвер) пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. +7 °С, на глебе месцамі па краіне чакаюцца замаразкі 0.. -2 °С; максімальная днём будзе знаходзіцца ад +15 ° С па паўночным усходзе да +23 ° С па поўдні і паўднёвым захадзе краіны.

20 мая (у пятніцу) будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе +3 градусаў. +9 °С, днём — +17.. +23 ° С, у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах чакаецца 24-28 градусаў цяпла.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x