Як паведамляюць сіноптыкі, 28 мая (у суботу) воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер заходні парывісты, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы +3.. +9 °С, днём +11.. +17 °С. Атмасферны ціск будзе расці.
29 мая (у нядзелю) воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ўначы +3.. +9 °С, днём +13.. +19 °С, па поўдні краіны да +21 °С.
30 мая (у панядзелак) воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі па краіне, а ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Раніцай і днём у многіх раёнах рэспублікі дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні, днём з пераходам на заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ноччу +5.. +12 °С, днём +12.. +19 °С, па паўднёвым усходзе да +22 °С.