Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы – адно з 12-ці галоўных свят у царкоўным календары. У гэты дзень Дзеве Марыі з’явіўся архангел Гаўрыіл і абвясціў аб будучым нараджэнні Ісуса Хрыста. У свята тым, хто посціць, дазволена ўжываць рыбу. Прайшла палова Вялікага посту. Паводле народных павер’яў, Дабравешчанне азначае прыход вясны, калі сам Гасподзь благаслаўляе зямлю на сеянне, урадлівасць, гэта значыць на дабрабыт чалавечае.