HomeНавіныПраваслаўныя вернікі святкуюць Ушэсце Гасподне

Праваслаўныя вернікі святкуюць Ушэсце Гасподне

У чацвер, 2 чэрвеня, на 40-ы дзень пасля Вялікадня святкуецца Узнясенне Гасподняе. Сёння праваслаўныя хрысціяне ўспамінаюць, як пасля Уваскрэсення Ісус Хрыстос прывёў сваіх вучняў на Еліонскую гару і ўзнёсся на неба.

Там Выратавальнік дабраславіў апосталаў і абвясціў, што на іх пасланы Дух Святы і з гэтага часу яны будуць прапаведаваць хрысціянства паўсюль. Пасля гэтага, дабраславіўшы сваіх вучняў, Гасподзь узнёсся на неба. Калі светлае воблака схавала Хрыста ад вучняў, з’явіліся два анёлы, сказаўшы, што настане другое прышэсце Госпада, а ўслед за ім – вечнае жыццё.

У дзень Ушэсця Гасподняга царкоўная служба амаль дакладна паўтарае службу, якая праводзіцца ў дзень Светлага Уваскрэсення, а напярэдадні вечарам вернікі збіраюцца на ўсяночнае бдзенне.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x