Прэм’ер-міністр Японіі Фуміё Кісіда ў ходзе выступлення ў нядзелю на з’ездзе кіруючай у краіне Ліберальна-дэмакратычнай партыі выступіў за правядзенне рэформы Савета Бяспекі ААН у сувязі з дзеяннямі Расіі на тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Kyodo. Пакуль звестак пра сутнасць рэформаў, згаданых японскім прэм’ерам, не прыводзілася.