Прэзідэнт Інданезіі Джока Відада запрасіў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага наведаць саміт Групы дваццаці, які пройдзе ў лістападзе на востраве Балі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у пятніцу заяве інданезійскага лідэра, інфармуе ТАСС.
Відада ўказаў, што “дзейнасць G20 накіравана на аднаўленне сусветнай эканомікі”. Паводле яго слоў, пры рэалізацыі гэтай задачы “неабходна ўлічваць дзве найважнейшыя праблемы: па-першае, пандэмію каранавіруса, па-другое, крызіс ва Украіне”.
Відада таксама «выказаў надзею на найхутчэйшае завяршэнне баявых дзеянняў і працяг мірнага вырашэння праблем праз перамовы».