Супраць усіх расійскіх банкаў трэба неадкладна ўвесці санкцыі, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на «Інтэрфакс-Украіна».
Ён таксама заклікаў прадугледзець маштабныя абмежаванні адносна Расіі, у тым ліку газавае і нафтавае эмбарга.
Наўседа таксама выказаў надзею, што ўсе еўрапейскія краіны змогуць пазбавіцца энергетычнай залежнасці ад Расіі і спыніць фінансаванне ваеннай аперацыі ва Украіне.