Як піша Бі-бі-сі, у выніку магутнага землетрасення ў правінцыі Пактыка на паўднёвым усходзе Афганістана загінулі сама меней 280 чалавек, яшчэ больш за 600 атрымалі раненні.
Па дадзеных Геалагічнай службы ЗША, землятрус сілай 6,1 бала адбыўся раніцай. Штуршкі адчуваліся не толькі ў Аўганістане, але таксама ў Пакістане і Індыі. Прадстаўнік мясцовых улад паведаміў, што колькасць загінуўшых, верагодна, будзе расці.