З 24 мая часова прыпыняе працу пункт абмену пасведчанняў кіроўцы, размешчаны ў г.Мінск на пр.Дзяржынскага, 3. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Адміністрацыйныя працэдуры па вяртанні вадзіцельскага пасведчання пасля заканчэння тэрміну пазбаўлення (здачы экзаменаў за стан ап’янення) і абмене замежнага вадзіцельскага пасведчання будуць праводзіць па адрасе: г.Мінск, вул.Сямашкі, 17.
«Звяртаем увагу, што на тэрыторыі Мінска абмяняць вадзіцельскае пасведчанне, атрымаць часовы талон у выпадку страты вадзіцельскага пасведчання або атрымаць дублікат можна па адрасе: г.Мінск, вул.Кальварыйская, 27 (МЭА ДАІ УУС Мінаблвыканкама), г.Мінск, вул.Ціміразева , 114 (МЭА ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама), в.Вялікае Сціклева, 83 (БЦ «ЦімБілдынг», 3 паверх, МЭА ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама)», – дадалі ў ДАІ.
Абмяняюць вадзіцельскія пасведчанні любыя экзаменацыйныя падраздзяленні ДАІ Рэспублікі Беларусь незалежна ад месца рэгістрацыі грамадзян.