HomeНавіныПтушка 2023: прапануй кандыдатуру на «птушыныя праймерыз»!

Птушка 2023: прапануй кандыдатуру на «птушыныя праймерыз»!

На штогадовым з’ездзе грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, які пройдзе ў Мінску 5 лютага, адбудуцца выбары птушкі наступнага года. Важна! Адну з трох птушак-кандыдатаў вызначыць інтэрнэт-галасаванне (праймерыз) на сайце АПБ.

Удзельнічаць можа кожны. Да 18 студзеня (уключна) можна прапанаваць кандыдата на ўдзел у праймерыз, запоўніўшы анкету.

Як удакладняюць у АПБ, калі кандыдат пераможа ў праймерыз, то чалавеку ці камандзе аднадумцаў, які яе прапанаваў, трэба будзе падрыхтаваць прэзентацыю пра гэтую птушку і прадставіць яе на online-з’ездзе арганізацыі 5 лютага.

Крытэрыі, якім павінен адпавядаць кандыдат на званне птушкі года, пералічаны на сайце АПБ.

Нацыянальную кампанію “Птушка года” грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” праводзіць з 2000 года. Мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да дзікіх птушак Беларусі, іх праблем і захавання месцаў, дзе яны жывуць.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x