HomeНавіныПуцін і Байдэн правядуць перамовы

Пуцін і Байдэн правядуць перамовы

Як паведамляе Бі-бі-сі, прэзідэнты Расіі і ЗША ў аўторак правядуць перамовы па відэасувязі. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў інфармаваў журналістаў, што размова адбудзецца каля 18:00 па маскоўскім часе ў закрытым рэжыме па абароненым канале сувязі, які будзе выкарыстаны ўпершыню.

Пяскоў паведаміў, што Пуцін з Байдэнам абмяркуюць двухбаковыя адносіны, “якія працягваюць заставацца ў сумным стане”, сітуацыю ва Украіне, а таксама прапанову расійскага прэзідэнта пачаць перамовы аб юрыдычных гарантыях непашырэння NATO на ўсход.

Белы дом раней паведаміў, што Байдэн мае намер абмеркаваць з Пуціным заклапочанасць ЗША ваеннай актыўнасцю Расіі на мяжы з Украінай, а таксама пытанні кібербяспекі і рэгіянальнай стабільнасці.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x