Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што пакуль не вырашыў, ці будзе балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін у 2024 годзе, але заявіў, што сама наяўнасць у яго такога права стабілізуе сітуацыю ў краіне.
“У адпаведнасці з Канстытуцыяй я маю права абірацца на новы тэрмін. Буду я гэта рабіць ці не – я пакуль сам для сябе яшчэ не вырашыў”, – сказаў ён на інвестыцыйным форуме ВТБ Капітал “Расія кліча!”, адказваючы на адпаведнае пытанне.
“Але сама наяўнасць гэтага права ўжо стабілізуе ўнутрыпалітычную сітуацыю”, – дадаў Пуцін.
“Наяўнасці ў мяне права абірацца пакуль дастаткова. Пакуль заўчасна казаць, хто і што плануе ў 2024 годзе”, – працягнуў ён.
Пры гэтым Пуцін звярнуў увагу на тое, як менавіта яму было зададзенае пытанне пра чарговы тэрмін.
“Вы спыталі, ці пераклад быў такі, – якія яшчэ мэты для Расіі акрамя магчымага перавыбрання. Але я думаю, што маё перавыбранне – не мэта для Расіі”, – сказаў ён.