У транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі» спыніў працу пункт размяшчэння бежанцаў, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.
Усе замежнікі, якія часова знаходзіліся ў ТЛЦ, пакінулі яго. Сёння, 22 сакавіка, 98 бежанцаў вылецелі эвакуацыйным рэйсам у Эрбіль.
У паведамленні ўказана, што астатнія замежнікі па іх просьбе часова расселены ў гасцініцах і санаторыяхдля чакання наступных вывазных рэйсаў.