Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітры Пяскоў заявіў, што дыпламаты РФ прадоўжаць абараняць расіянку Соф’ю Сапегу, прыгавораную да шасці гадоў калоніі ў Беларусі. Пра гэта прадстаўнік Крамля паведаміў падчас брыфінгу, піша gazeta.ru.
Сапегу затрымалі 23 мая 2021 года разам з журналістам Раманам Пратасевічам. Яны ляцелі на самалёце авіякампаніі Ryanair, які ажыццявіў вымушаную пасадку ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”. Судовы працэс над расіянкай пачаўся 28 сакавіка ў Гродне ў адкрытым рэжыме. Потым працэс праводзіўся ў закрытым рэжыме.