Пяты прэзідэнт Арменіі Ваагн Хачатуран прынёс прысягу і ўступіў на пасаду падчас спецыяльнага пасяджэння Нацыянальнага сходу, інфармуе ТАСС.
Першым новага прэзідэнта павіншаваў Каталікос усіх Армян Гарэгін II, які блаславіў яго і завяршыў свой выступ малітвай.
Хачатуран быў абраны прэзідэнтам на паседжанні парламента 3 сакавіка. У другім туры галасавання яго кандыдатуру падтрымаў 71 дэпутат. Пасля канстытуцыйнай рэформы 2015 года Арменія перайшла на парламенцкую форму праўлення, таму прэзідэнт стаў абірацца Нацыянальным сходам.
Агенцтва нагадвае, што папярэднік Хачатурана на пасадзе прэзідэнта Армэн Саркісян падаў у адстаўку 23 студзеня, патлумачыўшы гэты крок тым, што ў яго няма неабходных інструментаў для ўплыву на найважнейшыя для дзяржавы і нацыі пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі.