Як пішуць інтэрнэт-крыніцы, арганізатары канцэрта ў гонар Плацінавага юбілею праўлення каралевы Лізаветы II апублікавалі спіс музыкаў, якія будуць выступаць каля Букінгемскага палаца ў Лондане 4 чэрвеня. Сярод іншых у шоў возьме ўдзел гурт Queen – ён адкрые канцэрт.
Акрамя Queen, перад 22 тысячамі гледачоў выступяць Даяна Рос, гурт Duran Duran, Род Сцюарт, Аліша Кіз, Андрэа Бачэлі і іншыя зоркі.
Як адзначае Бі-бі-сі, фармальна 70-годдзе ўзыходжання Лізаветы II на пасад прыпала на 6 лютага 2022 года, афіцыйныя ўрачыстасці з гэтай нагоды пройдуць у пачатку лета: з 2 па 5 чэрвеня ў Брытаніі аб’яўлены агульнанацыянальныя выхадныя.