Работа банкаўскіх карт у Беларусі адноўлена, паведамляе БЕЛТАса спасылкай на Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.
У цэнтры паінфармавалі, што сёння, 31 мая, адбыўся збой, звязаны з частковай непрацаздольнасцю праграмна-тэхнічнага комплексу.
«З 11.05 усе праблемы ўхіленыя і ўсё працуе ў штатным рэжыме», – адзначылі ў арганізацыі.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае больш за 9,6 млн картак, да яго падключаны 76,6 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 125 тыс. плацежных тэрміналаў, 2,5 тыс. банкаматаў і каля 2 тыс. інфакіёскаў.