HomeНавіныРамонт «яблыка» дома. Ініцыятыва... Apple

Рамонт «яблыка» дома. Ініцыятыва… Apple

Apple здзівіла, абвясціўшы, што будзе прадаваць арыгінальныя дэталі і інструменты для сваіх прылад, каб карыстальнікі маглі самастойна іх рамантаваць.

Запчасткі будуць даступныя ў афіцыйнай анлайн-краме. Яны разлічаны на 12-я і 13-я мадэлі iPhone, а агульная колькасць дэталяў складзе каля 200 адзінак. З іх дапамогай можна адрамантаваць камеру, акумулятар і дысплей самастойна, прытрымліваючыся інструкцыі. У далейшым, як заявілі ў Apple, гэтую практыку распаўсюдзяць на камп’ютэры Mac з чыпамі M1.

У Apple падкрэслілі, што сэрвіс самастойнага рамонту прызначаны для тых, у каго ёсць веды і досвед рамонту электронных прылад. Усім астатнім кампанія рэкамендавала звяртацца ў сертыфікаваныя рамонтныя майстэрні.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x