HomeНавіныРасейскія ветэрынары першымі ў свеце ўстанавілі сабаку пратэзы на ўсе лапы

Расейскія ветэрынары першымі ў свеце ўстанавілі сабаку пратэзы на ўсе лапы

Бяздомнаму дварняку па мянушцы Моніка з Краснадарскага краю, які пацярпеў ад скуралупаў, вырабілі і ўстанавілі штучныя пратэзы на ўсе чатыры лапы, піша «Расійская газета».

Паміраючага бяздомнага сабаку з адсечанымі лапамі знайшлі ў снежні мінулага года ў станіцы Пластуноўская Краснадарскага краю. Сапраўды неабыякавыя грамадзяне даставілі жывёлу ў гарадскую ветэрынарную клініку, дзе ўрачы больш за 10 сутак змагаліся за жыццё скалечанай жывёлы.

Пасля валанцёры знайшлі ў інтэрнэце новасібірскага ветэрынара Сяргея Гаршкова. Ён некалькі гадоў таму ўпершыню ў Расіі ўстанавіў адразу чатыры “тытанавыя лапы” кату і котцы, якія пацярпелі на марозе. Сяргей пагадзіўся паспрабаваць дапамагчы сабаку. Аперацыя прайшла паспяхова, і праз дзесяць дзён Моніка пачала самастойна хадзіць.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x