HomeНавіныРасійскі суд забараніў Facebook і Instagram

Расійскі суд забараніў Facebook і Instagram

Цвярскі суд Масквы па пазове Генпракуратуры прызнаў інтэрнэт-кампанію Meta экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў у Расіі прыналежныя ёй сацсеткі Facebook і Instagram за экстрэмісцкую дзейнасць. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс”.

Генпракуратура звярнулася ў суд з-за адмовы кампаніі выдаляць са сваіх сэрвісаў заклікі да гвалту ў дачыненні да расіян, у тым ліку вайскоўцаў.

Рашэнне суда не распаўсюджваецца на дзейнасць месэнджэра WhatsApp кампаніі Meta. Акрамя таго, выкарыстанне грамадзянамі Facebook і Instagram не мусіць разглядацца як удзел у экстрэмісцкай дзейнасці.

Прадстаўнік Meta на паседжанні абвяргала абвінавачванні ў экстрэмісцкай дзейнасці кампаніі. Яна таксама прасіла суд спыніць вядзенне па гэтым іску, паказваючы, што разгляд справы ў дачыненні да замежнай кампаніі не знаходзіцца ў яго кампетэнцыі. Усе хадайніцтвы адказчыка былі адхіленыя.

Агенцтва нагадвае, што Facebook у Расіі блакуецца з 4 сакавіка, Instagram – з 14 сакавіка.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x