Расія не будзе ініцыяваць у ААН пытанне аб правядзенні міжнароднага расследавання падзей ва Украіне, у тым ліку таго, што адбылося ў Бучы. Пра гэта РІА Навіны заявіў дырэктар дэпартамента міжнародных арганізацый МЗС Расіі Пётр Ільічоў.
«Пакуль у ААН не ўзнімалася гэтая тэма. Трэба глядзець, што за расследаванне можа адбыцца, хто яго будзе весці. На жаль, досвед папярэдніх расследаванняў, у тым ліку па лініі Міжнароднага крымінальнага суда, паказвае выключна прадузятую пазіцыю», – паясніў дыпламат.
3 красавіка ўкраінскі бок апублікаваў фота- і відэаматэрыялы з Бучы, прыгарада Кіева, абвінаваціўшы расійскіх вайскоўцаў у забойствах мірных жыхароў.
Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітры Пяскоў заяўляў, што Масква не прызнае абвінавачванні ў датычнасці да забойстваў мірных жыхароў Бучы і выступае за абмеркаванне падзей «на максімальна высокім узроўні» – у Савеце Бяспекі ААН.