HomeНавіны"Разумная" калонка прапанавала дзіцяці гуляць... з разеткай

“Разумная” калонка прапанавала дзіцяці гуляць… з разеткай

Alexa – галасавая памочніца ад Amazon. Такія штукі і ад Amazon, і ад яго канкурэнтаў набываюць усё большую папулярнасць.

Як піша Бі-бі-сі, казус здарыўся пасля простай просьбы дзіцяці “дай мне чэлендж” (або “якое заданне мне выканаць”). Звычайна ў адказ на падобны запыт галасавы памочнік загадвае загадку ці прапануе выканаць якое-небудзь практыкаванне.

Дзесяцігадовай дзяўчынцы Alexa прапанавала прайсці папулярны ў ціктоку чэлендж: дакрануцца манеткай да кантактаў вілкі, напалову ўстаўленай у разетку.

Сітуацыю (і жыццё дзіцяці) выратавала маці, якая своечасова гукнула сваё дзіця. А вось вытворца заявіў, што ўжо абнавіў Alexa – памочніца больш не будзе рэкамендаваць такія забавы.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x