Сямейныя гульні з дзецьмі – развіваем уяўленне і спрабуем сябе ў ролі скульптара! А чаму б і не? Бярэм пластылін, карткі са словамі, таймер і ўключаем рэакцыю і ўяўленне. За 15 секунд па чарзе лепім тое, што напісана на адваротным баку карткі. Хто адгадвае – атрымлівае бал. Гуляем усёй сям’ёй.