На аўкцыёне Sotheby’s у Ганконгу прадалі брыльянт The De Beers Cullinan Blue за 57,5 мільёнаў долараў, паведаміла агенцтва Bloomberg.
Як адзначае выданне, каштоўны камень вагой 15,1 карат (3,02 грама) стаў самым буйным дыяментам такога колеру, які калі-небудзь выстаўляўся на таргі. Імя пакупніка не выдаецца.
Гэты рэдкі дыямент быў знойдзены на рудніку Кулінан у Паўднёвай Афрыцы ў 2021 годзе, камень атрымаў самыя высокія адзнакі сярод каляровых брыльянтаў.