Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне пачынаецца сёння і завершыцца 1 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА. Тэрміны рэгістрацыі для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні – 2-7 ліпеня.
Прайсці рэгістрацыю можна ў адной з устаноў адукацыі, якія вызначаны пунктамі рэгістрацыі. Як правіла, гэта і пункты правядзення ЦТ.
Усяго будзе працаваць 41 пункт рэгістрацыі на ЦТ.
ЦТ пачынаецца 14 чэрвеня з беларускай мовы.