Урад на тры месяцы забараніў вываз асобных відаў тавараў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 сакавіка нумар 137, паведамляе Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал.
У пераліку незалежна ад краіны паходжання – мука з пшаніцы мяккай і спельты, крупы грубага памолу з грэчкі, абрушанае грэцкае зерне, гатовыя харчовыя прадукты з грэчкі.
Часовая забарона на вываз распаўсюджваецца і на тавары, якія змешчаныя пад мытныя працэдуры ў Беларусі да ўступлення ў сілу пастановы і фактычны вываз якіх за межы краіны ажыццяўляецца пасля ўступлення ў сілу дакумента.
Не распаўсюджваецца забарона на тавары, якія вывозяцца за межы Беларусі для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі замежным дзяржавам на падставе рашэнняў урада, а таксама ў якасці прыпасаў. Забарона не тычыцца таксама міжнародных транзітных перавозак, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС і пачынаюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭС і заканчваюцца ў дзяржаве – члене ЕАЭС, а таксама тавараў, змешчаных пад мытныя працэдуры ў іншай дзяржаве – члене ЕАЭС і перавозяцца транзітам ропз тэрыторыю Беларусі.
Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу трох месяцаў.