Сацыяльныя выплаты, пенсіі і зарплаты будуць забяспечаны своечасова і ў поўным аб’ёме. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў, паведамляе БЕЛТА.
«Людзі павінны атрымліваць заработную плату, дапамогу, пенсіі. Гэта, безумоўна, тое, што павінен забяспечыць урад, нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія ўзнікаюць у межах санкцыйнага ціску. Сацыяльныя выплаты, пенсіі і заработныя платы будуць забяспечаны своечасова і ў поўным аб’ёме», – прыводзіць агенцтва словы Снапкова.