У Шатландыі на аўкцыёне была прададзеная самая вялікая бутэлька віскі ў свеце, піша gazeta.ru са спасылкай на выданне Metro. 311-літровы посуд каштаваў пакупніку $1,3 млн.
Паведамляецца, што прададзены віскі з 32-гадовай вытрымкай належыць марцы Macallan. Вышыня бутэлькі, у якую быў пераліты алкаголь, – 180 см. Па дадзеных СМІ, яе аб’ём роўны 444 звычайным бутэлькам, што дазволіла ёй патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса.