HomeНавіныСамы яркі персанаж штурму Капітолія атрымаў тэрмін

Самы яркі персанаж штурму Капітолія атрымаў тэрмін

Удзельнік канспіралагічнага руху QAnon Джэйкаб Чанслі, таксама вядомы як Джэйк Анджэлі ці «шаман QAnon», асуджаны да трох гадоў і пяці месяцаў турмы па справе аб штурме Капітолія. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы.

Чанслі быў у ліку першых некалькіх дзясяткаў чалавек, якія ўварваліся ў будынак амерыканскага парламента 6 студзеня 2020 г. падчас падвядзення вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Фота мужчыны разляцеліся па інтэрнэце імгненна: Чанслі ўдзельнічаў у штурме з кап”ём і ў футравай шапцы з рагамі.

Чанслі падтрымліваў папулярную сярод прыхільнікаў Трампа тэорыю змовы QAnon, адэпты якой вераць, што да ўлады ў ЗША імкнуцца педафілы-сатаністы і канібалы.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x