HomeНавіныСапраўдны экзэмпляр Радзівілаўскай Бібліі прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы

Сапраўдны экзэмпляр Радзівілаўскай Бібліі прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы

Выстава “Той самы падарунак да 1000-годдзя” адкрылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Так званая Радзівілаўская Біблія – самае прыгожае, дарагое, маштабнае беларускае выданне XVI-ХІХ стагоддзяў. Яно ўбачыла свет у 1563 годзе ў Брэсцкай друкарні Мікалая Радзівіла Чорнага і ў далейшым атрымала сусветную славу і прызнанне як шэдэўр эпохі Адраджэння.

Убачыць выданне ў Мінску можна на працягу тыдня – па 21 снежня, а потым Біблія вернецца ў Брэст.

Разам са спецыяльна дастаўленым з Брэста унікальным экзэмплярам на выставе будзе экспанавацца факсімільнае выданне Брэсцкай Бібліі, выпушчанае да святкавання тысячагоддзя горада над Бугам. Дакладна адноўлены памер, знешні выгляд, рукапісныя надпісы і паметкі арыгінала, па старажытных тэхналогіях уручную выкананы спецыяльны пераплёт.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x