Як пішуць інфармагенцтвы, амерыканскі сенатар-рэспубліканец Рэнд Пол (ад штата Кентукі) прагаласаваў супраць выдзялення Украіне дадатковай дапамогі на рэкордныя $40 млрд.
Падчас выступлення ў Сенаце палітык патлумачыў, што ЗША самі знаходзяцца ў складанай эканамічнай сытуацыі. Рэнд Пол назваў сродкі на ваенную дапамогу Украіне «падарункам» і адзначыў, што калі законапраект пройдзе, то агульны аб’ём падтрымкі, якую акажуць ЗША Украіне, зраўняецца з расійскім ваенным бюджэтам.
Сенат ЗША вернецца да разгляду пытання пра дапамогу Украіне на наступным тыдні.