Еўрасаюз не адменіць антырасійскія абмежавальныя меры да таго часу, пакуль Масква не дасягне ўзаемапрымальнага мірнага пагаднення з Кіевам. Як піша ТАСС, такую пазіцыю агучыў у чацвер увечары ў эфіры тэлеканала ARD канцлер Германіі Олаф Шольц.
«Санкцыі, якія мы ўвялі, не будуць адмененыя, пакуль не ўдасца дасягнуць справядлівага пагаднення з Украінай. А якое пагадненне, з пункту гледжання Украіны, будзе справядлівым, гэта можа вызначаць толькі яна сама», – сказаў кіраўнік урада. «Гэта не можа і не мае намеру загадваць ім [украінцам] ніхто ў Еўропе», – дадаў ён.
Адначасова Шольц зноў заявіў, што «не можа быць і гаворкі пра навязаны [Украіне] мір».