Асцярожна: дзеткі! – відэаблог Святланы Талатай на канале DRIVE на Добрым (Добры канал) з фокусам на дзецях і дарослых, бо ў кожным дарослым заўсёды хаваецца дзіця. А ўсе дзеці геніяльныя. Мы ўсе ведаем, што любімае пытанне дзiцяцi “Чаму?” Але ў блогу Святланы “Асцярожна дзеткі” ўсё наадварот: тут чамучкамі становяцца дарослыя, а дзеці адказваюць на пытанні.
У гэтым відэа дзеці гавораць пра зоркі, космас і мора. Дзеці адказваюць на пытанні, якія ім задае Святлана Талатай.