Як піша Бі-бі-сі, гігант нямецкай і сусветнай прамысловасці, канцэрн Siemens аб’явіў аб поўным сыходзе з Расіі.
У чацвер канцэрн разаслаў расійскай прэсе заяву, у якой абвясціў аб «пачатку працэдуры згортвання ўсіх прамысловых аперацый».
Siemens прадстаўлены ў Расіі двума кампаніямі: Siemens і Siemens Energy. Siemens Energy з’яўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў энергаабсталявання ў Расіі. Акрамя таго, сумесныя прадпрыемствы канцэрна выпускаюць у Расіі тры тыпу электравозаў і электрычкі “Ластаўка”.