Як паведамляюць сіноптыкі, 17 сакавіка ў Беларусі чакаюцца начныя замаразкі і галалёдзіца.
У сераду чакаецца малавоблачнае надвор’е, без ападкаў. Па поўначы і паўночным усходзе краіны месцамі на дарогах магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 4-10, па паўночным усходзе да 13 градусаў ніжэй за нуль. Днём будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла.