HomeНавіныСіноптыкі распавялі пра надвор'е ў выходныя

Сіноптыкі распавялі пра надвор’е ў выходныя

Як паведамляюць сіноптыкі, 7 мая (у суботу) воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5.. +11 °С, максімальная днём +15.. +21 °С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

8 мая (у нядзелю) воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5.. +10 °С, максімальная днём +15.. . +22 °С, па поўначы рэспублікі месцамі яна складзе +12. +14 °С.

9 мая (у панядзелак) пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны, днём па ўсходзе парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. +8 °С, месцамі па паўночным захадзе краіны чакаюцца замаразкі 0.. -2 °С, максімальная днём +10.. +16 °С.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x