HomeНавіныСтала вядома, як упрыгожаць Мінск да Новага года

Стала вядома, як упрыгожаць Мінск да Новага года

Да навагодніх свят беларускую сталіцу ўпрыгожаць каляднымі вянкамі, гіганцкім тэматычным пано, кампазіцыямі пернікавых домікаў, светлавымі фігурамі. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы. Упрыгожваць сталіцу будуць 33 ёлкі. Галоўную традыцыйна ўстановяць на Кастрычніцкай плошчы. Вакол шклянога купала ГЦ «Сталіца» установяць светлавую кампазіцыю ў выглядзе кароны. Каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў разам з ёлкай з’явіцца кампазіцыя з трохметровых пернікавых домікаў, а таксама ажурная чатырнаццаціметровая свечка. Уздоўж набярэжнай Свіслачы з’явяцца светлавыя фігуры задыякальных жывёл. Яркія ёлкі і святочныя кампазіцыі з’явяцца і ў іншых знакавых кропках горада.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x