Падчас святочных велікодных мерапрыемстваў мінскія міліцыянеры ўзмоцняць кантроль за грамадскім парадкам. Пра гэтя паведамляе БЕЛТАса спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.
Чакаецца вялікая колькасць грамадзян у касцёлах, храмах і парафіях, паблізу іх. У сталіцы адбудуцца богаслужэнні ў культавых месцах, якія будуць узяты пад ахову. Колькасць нарадаў міліцыі, задзейнічаных у ахове грамадскага парадку на тэрыторыі горада 16-17 і 23-24 красавіка, будзе павялічана.
Асаблівая ўвага будзе нададзена дарожнай сітуацыі паблізу месцаў богаслужэнняў, выяўленню нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху і бяспраўнікаў, садзейнічанню вадзіцелям, якія трапілі ў складаную сітуацыю.