Старадаўнія і сучасныя рамансы на мерапрыемстве з музычнай праграмай «Дванаццаць месяцаў. Снежань. Новы год” прагучаць 19 снежня ў музеі “Лошыцкая сядзіба” – філіяле Музея гісторыі горада Мінска.
Падзея – частка праекта “Музычны салон у Лошыцкай сядзібе”. У выкананні кампазітара Сяргея Краўца і спявачкі Іны Кравец у канцэртнай праграме прагучаць кампазіцыі на вершы вядомых беларускіх паэтаў сучаснасці: Сяргея Шаўчэнкі, Анатоля Аўруціна і Андрэя Скарынкіна. Госці пачуюць і старажытныя рамансы, некаторым з іх больш за 150 гадоў.
Пачатак імпрэзы ў 15.30. Білеты на «Дванаццаць месяцаў. Снежань. Новы год” даюць магчымасць наведаць экспазіцыю музея.