НАТА пацвярджае, што гатова да доўгатэрміновых паставак зброі ва Украіну. Пра гэта, як інфармуе ТАСС, заявіў у чацвер генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг перад пачаткам другога працоўнага дня сустрэчы міністраў абароны НАТА.
Ён таксама адзначыў, што адной з галоўных тэм сустрэчы міністраў абароны альянсу стане “падрыхтоўка да саміту НАТА ў Мадрыдзе 28-30 чэрвеня”. У сераду на прэс-канферэнцыі ў Бруселі Столтэнберг паведаміў, што ў Мадрыдзе краіны НАТА маюць намер, у прыватнасці, прыняць шматгадовую праграму пераўзбраення ўкраінскай арміі са зброі і тэхнікі савецкіх узораў на заходнія аналагі. Магчымыя тэрміны, кошт і спосабы фінансавання гэтай праграмы Столтэнберг не ўдакладніў.