Спрэчка аб бульбе фры скончылася… стральбой. Як паведамляе Fox News, кліентка па імені Тэрыка Клэй параніла супрацоўніка McDonald’s з-за спрэчкі аб зніжцы на порцыю бульбы. Вядома, што жанчына пагражала касіру забойствам, але той не ўспрыняў яе словы сур’ёзна і пайшоў на перапынак. На вуліцы нязгодлівага работніка McDonald’s ужо чакала Клэй. Яна ўдарыла мужчыну, пасля чаго стрэліла ў яго. Пацярпелы быў шпіталізаваны з лёгкім раненнем. Тэрыку арыштавалі.