HomeНавіныСусветная харчовая праграма ААН адказала мільярдэрам

Сусветная харчовая праграма ААН адказала мільярдэрам

Сусветная харчовая праграма (СХП) ААН распрацавала план па барацьбе з голадам у адказ на абяцанне Ілана Маска ў Twitter выдзеліць 6 мільярдаў долараў, калі ён атрымае дакладную схему вырашэння праблемы. Пра гэта пішуць інтэрнэт-крыніцы. Маск тады падкрэсліў, што справаздачнасць павінна весціся ў адкрытых крыніцах, “каб людзі бачылі, якім менавіта чынам размяркоўваюцца сродкі”.

І вось СХП выпусціла каштарыс захадаў па барацьбе з голадам. У спіс увайшлі: непасрэдныя выдаткі на прадукты і іх лагістыку ($3,5 млрд), купоны на харчаванне для падтрымкі мясцовай эканомікі ($2 млрд), выдаткі на распрацоўку праграм размеркавання ($700 млн), адміністрацыйныя выдаткі ($400 млн).

Пры гэтым «Разавы зварот да мільярдэраў» адрасаваны не толькі Ілану Маску, а ўсім заможным людзям, якія гатовыя ахвяраваць частку сваіх грошай на барацьбу з голадам у свеце.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x