HomeМесца прыцягненняЭкалогіяСветлая будучыня - за LED.

Светлая будучыня – за LED.

Ўкараненне разумнага энергаэфектыўнага святлодыёднага асвятлення сёння адзін з трэндаў, калі гаворка заходзіць аб экалагічных аспектах. Гэта і зразумела, бо эканоміцца электрычная энергія і ў выніку, што важна для зніжэння антрапагеннага ўздзеяння на клімат – скарачаюцца выкіды вуглякіслага газу. Як гэта працуе на практыцы зараз можна ацаніць на прыкладзе горада Бяроза Брэсцкай вобласці. Тут завяршылася мадэрнізацыя вулічнага асвятлення. Так, па выніках энергаэфектыўнага праекта «Укараненне святлодыёднага вулічнага асвятлення ў Бярозаўскім раёне з выкарыстаннем аўтаматызацыі і сістэмы кантролю», рэалізаванага горадам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза, гадавое спажыванне энергіі, паводле папярэдніх падлікаў, паменшыцца на 44%. А гэта дазволіць скараціць выкіды вуглякіслага газу больш чым на 724 тоны, каб было больш зразумела, гэта штогадовы аб’ём выкідаў ад 464 новых аўтамабіляў.

Але, што немалаважна, што ўкараненне LED тэхналогій гэта яшчэ і сацыяльны аспект – камфорт і бяспека на асветленых вуліцах істотна ўзрастае. А ў тым, што асвятленне такое і праўда, вельмі яркае, змаглі пераканацца ўдзельнікі выніковай канферэнцыі праекта, бо адным з яе ключавых момантаў стала ўрачыстае ўключэнне і дэманстрацыя працы новага вулічнага і дэкаратыўнага асвятлення і сістэмы кіравання. Прычым не толькі ў цэнтры Бярозы, але і на ўскраіне.

Менавіта ахоп ўсёй тэрыторыі горада новым святлодыёдным асвятленнем – адна з фішак праекта ў Бярозе. Так як падобныя праекты былі рэалізаваны і ў некалькіх іншых беларускіх гарадах, якія ўдзельнічаюць у Ініцыятыве «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі», але Бярозу адрознівае менавіта маштаб – 95 адсоткаў гарадскога асвятлення цяпер энергаэфектыўнае. А менавіта, як распавёў начальнік планава-эканамічнага аддзела ГУПП «Березовское ЖКГ» Зміцер Слуцкі, за 2 гады рэалізацыі праекту ў горадзе замянілі 2685 лямпачак на новыя эфектыўныя святлодыёдныя свяцільні і 38 шаф кіравання вулічным асвятленнем. Ўкаранёна таксама сістэма кіравання грамадскім асвятленнем – інтэлектуальная сетка, якая дазваляе забяспечыць патрэбную колькасць святла, дзе і калі гэта неабходна. У вячэрні і начны час, напрыклад, калі зніжаецца актыўнасць гарадскога жыцця, можна вырабіць «дзіміраванне» усяго асвятляльнага абсталявання да 20% усталяванай магутнасці або павялічыць ўзровень асвятлення на пешаходных пераходах. І вядома, эканомія электрычнай энергіі – плюс бюджэту горада. Так у грашовым эквіваленце чакаецца, што эканомія складзе 313 тысяч рублёў штогод.

Даведка: Энергаэфектыўны праект «Укараненне святлодыёднага вулічнага асвятлення ў Бярозаўскім раёне з выкарыстаннем аўтаматызацыі і сістэмы кантролю» рэалізаваны дзякуючы ўдзелу Бярозы ў ініцыятыве «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі». У ЕС прадугледзелі больш чым 24 млн еўра на рэалізацыю праектаў па энергазберажэнню і энергаэфектыўнасці ў Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне да 2020 года. Поэтому города – подписанты «Соглашения мэров» – получили гранты на реализацию таких инициатив. 33 адабраных праекта сталі першымі ў 5 краінах Усходняга партнёрства і павінны на практыцы паказаць іншым мэтазгоднасць ўкаранення мер па энергаэфектыўнасці. Таму яны атрымалі назву «дэманстрацыйных». Абавязацельства скараціць шкодныя выкіды ў атмасферу ўзялі на сябе больш за 400 гарадоў з краін Усходняга партнёрства, з іх 56 беларускіх гарадоў.

Елена Вахромееваhttps://bydobry.by/
Люблю путешествия и общение. Открыта для новых знаний. Не перестаю совершенствоваться в своей любимой экологической и природоохранной тематике.
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x