Тыдзень таму мы пабывалі ў вёсцы Вішнева, а сёння завіталі на самую яе ўскраіну, – дзе знаходзілася паляўнічая сядзіба рода Храптовічаў – Адравонж. Увогуле, род Храптовічаў традыцыйна звязваюць з палацава-паркавым комплексам у Шчорсах, што пад Наваградкам. Менавіта там напрыканцы 18-га стагоддзя намаганнямі Іяхіма Літавора Храптовіча быў пабудаваны вялізны палац з унікальнай бібліятэкай, дзе бібліятэкарам працаваў Ян Чачот, а заўзятым чытачом Адам Міцкевіч. Зрэшты ў Шчорсы мы плануем завітаць у адной з нашых будучых вандровак.