HomeНавіныСёння суд вынесе прыгавор самаму вядомаму ўдзельніку штурму Капітолія

Сёння суд вынесе прыгавор самаму вядомаму ўдзельніку штурму Капітолія

Як чакаецца, у сераду амерыканскі суд вынесе прыгавор так званаму «шаману QAnon» Джэйкабу Чанслі — бадай, самаму вядомаму ўдзельніку штурму Капітолія, што адбыўся 6 студзеня 2020 года падчас падвядзення вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

Як нагадвае Бі-бі-сі, Чанслі падтрымліваў папулярную сярод прыхільнікаў Трампа тэорыю змовы QAnon, адэпты якой вераць, што да ўлады ў ЗША імкнуцца педафілы-сатаністы і канібалы.

За ўдзел у штурме амерыканскага парламента, мэтай якога было перашкодзіць зацвярджэнню перамогі Джо Байдэна, пракуроры просяць прысудзіць Чанслі да чатырох гадоў і трох месяцаў турмы. Адвакаты кажуць, што «шамана» неабходна як мага хутчэй вызваліць, паколькі ён ужо правёў у папярэднім зняволенні больш за 10 месяцаў.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x