Радыкальны рух «Талібан», які захапіў у жніўні Афганістан, абвясціў, што сурова пакарае ўсіх, у тым ліку і сваіх баевікоў, за гвалт у дачыненні да былых урадавых вайскоўцаў і чыноўнікаў. Пра гэта інфармуе«Інтэрфакс-Захад».
«Маджахеды цалкам адданыя забеспячэнню выканання ўказа аб амністыі, і супрацоўнікі былой адміністрацыі не падвяргаюцца пераследам з-за іх папярэдняй апазіцыі (у адносінах да «Талібану» – ІФ)», – заявіў у панядзелак прэс-сакратар міністэрства замежных спраў талібаў Абдул Кахар Балхі.
“Калі які-небудзь член Ісламскага Эмірата (так называюць свой урад талібы — ІФ) не падпарадкоўваецца ўказу аб амністыі, ён будзе пакараны па законе”, – напісаў Балхі ў твітары.
Раней 30 лістапада міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch (HRW) апублікавала інфармацыю пра больш за сотню забойстваў былых урадавых вайскоўцаў і службоўцаў у правінцыях Газні, Гільменд, Кандагар і Кундуз за 2,5 месяцы кіравання талібаў — з 15 жніўня па 31 кастрычніка.