Кіраўніцтва радыкальнага руху «Талібан», які захапіў уладу ў Аўганістане, выдала ўказ, які тычыцца правоў жанчын. Пра гэта інфармуе ТАСС. Як вынікае з указа, падпісанага вярхоўным лідэрам “Талібана” Хайбатулай Ахундзадай, жанчыну нельга прымусіць да шлюбу, яна не можа быць “[прадметам] перамір’я або спынення варожасці” паміж мужчынамі. У ім таксама гаворыцца, што ў выпадку смерці мужа ўдава мае права ўспадкоўваць частку яго маёмасці, можа самастойна вызначаць свой далейшы лёс і, у прыватнасці, паўторна выйсці замуж.